БЕЛ Ł РУС

У фуражцы народжаны - відэа

9.10.2011 / 00:08

Сяргей Гезгала

Міліцыянт вылецеў з перакуленага УАЗа і застаўся жывы (відэа).

Адна з камер відэаназірання ў Маладзечне зафіксавала страшную аварыю. Міліцэйскі УАЗ рухаўся па галоўнай дарозе, Seat Toledo — па другараднай. І легкавушка не прапусціла УАЗік. Ад удару той перакуліўся на правы бок. А міліцыянт, магчыма, сядзеў непрышпіленыгіх маш — рэмень у гэтых УАЗіках быў і не прадугледжаны. І яго проста выкінула з машыны. Нейкі цуд, што ён ляцеў трохі хутчэй за сам аўтамабіль, што іх траекторыі не перасекліся і што ён не ўдарыўся галавою.

На сэрвісе YouTube з’явілася відэа гэтай аварыі.

Гэты міліцыянт нарадзіўся ў кашулі. Ці мо ў фуражцы? У кожным разе, дай бог яму доўгіх гадоў жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула