БЕЛ Ł РУС

«Узоры душы» ў музеі І з’езда РСДРП

14.10.2011 / 10:26

Так называецца выстава, якая пачне працу 14 кастрычніка ў Доме-музеі І з’езда РСДРП на вуліцы Камуністычнай. Яна прымеркавана да Дня Маці.

Экспанатамі выставы стануць прадметы ткацтва, карункі, вышыванкі, выкананыя рукамі паэта і майстра Валянціны Мікалаеўны Рабікавай (Ясень). У 2006 годзе яна ўжо дэманстравала сваё майстэрства ў сцянах нашага музея. Прайшло пяць гадоў, і Валянціне Мікалаеўне ёсць, што сказаць і паказаць прыхільнікам яе таленту.

Кожная з жанчын роду, да якога належыць Валянціна Мікалаеўна, надзвычай адораныя рукадзельніцы, таму на выставе, акрамя работ аўтара, будуць прадстаўлены сапраўдныя рарытэты канца ХІХ ст. — пач ХХ ст.: абрус прабабулі Маланні Лабанок з вузелковымі карункамі, рушнікі і посцілкі бабулі Фядоры Іванаўны Чэшка і інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула