БЕЛ Ł РУС

Харэўскі запрашае ў экскурсію па Менску

25.10.2011 / 16:23

АБ

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі запрашае на бясплатную экскурсію па Менску:

Пачнецца яна 28 кастрычніка ў мінскай галерэі Шчамялёва, а 18.30 (праспект Ракасоўскага, 49).

Тым, хто ўжо сабраўся паглядзець Калізей і Пантэон, будзе прапанавана падумаць: а чым ёсць менскія калізеі і пантэоны? За што Менск у XVIII стагоддзі параўноўвалі з Рымам?

Цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») — спроба грамадскіх і культурных дзеячаў падзяліцца сваімі роздумамі над сучаснымі праблемамі. Невыпадкова першым лектарам стаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Паколькі цыкл лекцый «Urbi et Orbi» пройдзе ў Менску, то ён немагчымы без разумення, што такое Менск. Чысты горад? Сталіца Рэспублікі Беларусь? Горад-герой? Двухмільённы мегаполіс?

А ці ведаеце вы, у які дзень упершыню згадваецца Менск і ў сувязі з якой падзеяй? Чым Менск прынцыпова адрозніваецца ад усіх астатніх буйных гарадоў Беларусі? Ці ведаеце, што пасля Другой сусветнай вайны ў Менску жыло 67 тысяч чалавек?

***

Сяргей Харэўскі — ідэальны лектар, каб цікава адказаць на ўсе гэтыя пытанні. Ён мастак і літаратар — апісвае ўсе лёгка і прыгожа. Ён займаўся археалогіяй — і здольны дакапацца да самых глыбіняў сэнсу горада. Ён выкладчык — і ўмее зацікавіць аўдыторыю. Нарэшце, ён карэнны менчук — і любіць гэта горад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула