БЕЛ Ł РУС

«Рэквіем» Моцарта памяці кардынала Свёнтка — 14 лістапада

13.11.2011 / 15:54

14 лістапада ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучыць «Рэквіем» В.А. Моцарта. Выкананне прысвячаецца светлай памяці кардынала Казіміра Свёнтка, які адышоў у вечнаць 21 ліпеня.

На вечары выступяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла (дырыжор Андрэй Галанаў). З праграмай духоўнай музыкі выступіць вакальная група «Чысты голас».

Арганізатары канцэрта — Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя св. Мяфодзія і Кірыла і Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе БПЦ.

А 19-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула