БЕЛ Ł РУС

Ад сярэдзіны наступнага тыдня тэмпературы стануць цалкам мінусавымі

17.11.2011 / 11:18

Сяргей Гезгала

А на гэтых выхадных — імжа і золь.

Фота Intex-press.by.

Адметна сухі і адносна цёплы выдаўся гэты лістапад. Аднак восень не вечная. Паступова тэмпературы зніжаюцца. Згодна з прагнозам сіноптыкаў, у Мінску ад аўторка тэмпература стане мінусовай не толькі ўначы, але і ўдзень.

А вось наступныя выхадныя надвор'е хоць і будзе золкім, але ўсё яшчэ застанецца ў плюсах. Платай за гэта стане хмарнасць ды імжа.

У цэлым у наступныя два тыдні тэмпературы будуць вагацца ад мінус 7 уначы да плюс 6 удзень. Большую частку дзён начныя прымаразкі будуць змяняцца дзённай адлігай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула