БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінску выступіць Горан Брэгавіч

1.12.2011 / 10:26

Канцэрт пройдзе ў Палацы Рэспублікі.

У Беларусь знакаміты сербскі музыкант і кампазітар прыедзе са сваім вясельным і пахавальным аркестрам. Канцэрт будзе суправаджацца Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі.

Горан Брэгавіч выканае ўсе свае самыя лепшыя песні. Са сцэны Палаца рэспублікі прагучаць як творы з альбомаў Брэгавіча, так і музыка, напісаная ім да фільмаў Эміра Кустурыцы і іншых рэжысёраў.

Як паведамляе сайт Палаца рэспублікі, у продажы засталіся квіткі ад 225 да 285 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула