БЕЛ Ł РУС

Мінск Барыса Аракчэева — да 10 снежня (фота)

5.12.2011 / 11:55

У музеі гісторыі Мінска (вул. Рэвалюцыйная, 10) яшчэ тыдзень можна паглядзець на горад, якім ён быў паўстагоддзя таму.

Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў нарадзіўся ў 1926 годзе. Жыве на Берасцянскай вуліцы, а працуе з 1963 года ў майстэрні, размешчанай на верхнім паверсе дома па вуліцы Леніна, 2 (як сказалі б старыя мінчане, дзе «Патсдам»). Уяўляеце, які адтуль выгляд і як ён мяняўся ўсе гэтыя 58 гадоў? Не дзіўна, што плошча Свабоды стала галоўным, але далёка не адзіным яго персанажам.

Паркавая магістраль пачатку 60-х. Амаль без будынкаў — толькі Дом фізкультуры і знесены цяпер інтэрнат універсітэта.

Тая ж вуліца прыкладна праз дзесяць гадоў. Палац спорту, бісквітная фабрыка на іншым беразе ракі.

«Восеньскі прызыў». Навабранцы, аўтобусы, аркестр — і Верхні горад ва ўсёй залатой красе.

Памятаеце, там, дзе цяпер ратуша, некаліо быў фантан? Вось ён, толькі зімой.

А тое, што міма фантана хадзіў трамвай, памятаеце? Не? Ну, глядзіце.

Той самы трамвай, але зусім у іншай манеры.

А каля фантана, аказваецца, міліцэйская будка была.

Першамайская дэманстрацыя. Аркестр, сцягі, лозунгі і шыкоўная зваротная перспектыва.

«Раніца працоўнага дня» Раён Берасцянскай.

Кінатэатр «Летні».

Вось як выглядаў масток з вуліцы Янкі Купалы ў парк Горкага.

А так ён выглядае цяпер.

Дзяўчынка ў агароджы парку Горкага. Дом не вельмі змяніўся, а вось дзяўчынка відавочна падрасла.

Альтанка ў тым самым парку.

Цяпер без альтанкі.

Адгадайце вуліцу…

…Уявіце, сабе, Першамайская!

А гэтая?..

…Вуліца Захарава.

«Палац спорту ў праекце», 1963 год:

«Кансерваторскі дворык»

Гэтая серыя фіксуе знос аднаго з самых вядомых будынкаў нашага горада.

Гэтая серыя фіксуе знос аднаго з самых вядомых будынкаў нашага горада.

Кладка асфальту на месцы будынка гарадскога тэатра XIX стагоддзя.

Камсамольскае возера.

Два аднолькавыя, але вельмі розных віды з акна майстэрні.

Два аднолькавыя, але вельмі розных віды з акна майстэрні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула