БЕЛ Ł РУС

Лагард: свет на мяжы новай Вялікай дэпрэсіі 1930-х. Што будзе з еўра і далярам?

16.12.2011 / 10:10

Сяргей Гезгала

Рэйтынгавае агенцтва Fitch знізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі шасці найбуйнейшых банкаў, у тым ліку чатырох еўрапейскіх.

Свет у бліжэйшы час можа пагрузіцца ў эпоху, падобную да той, каб была ў 1930-х гадах, у гады Вялікай дэпрэсіі, калі краіны не ўрэгулююць сваіх рознагалоссяў і не пачнуць працаваць разам, каб пераадолець даўгавы крызіс, перасцерагае кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард.

«Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі на дадзены момант не асабліва вясёлкавыя.

Даволі змрочныя. Тое самае адбывалася ў 1930-х гадах, але мы не хочам такіх наступстваў», — цытуе яе Guardian.

Лагард падкрэсліла, што вырашаць праблему крызісу павінен ўвесь свет, а не асобная група дзяржаў.

«Няма ні адной эканомікі ў свеце — ці то краіна з нізкімі даходамі, сярэднім узроўнем даходаў або добра развітой эканомікай — якая будзе застрахаваная ад крызісу, што не толькі не сціхае, але ўсё нарастае. Гэта не той крызіс, які можа быць вырашана адной групай краін», — сказала яна.

Вядома,

краіны, якія жылі па сродках, не прагнуць плаціць па рахунках тых мантачоў, якія жылі не па сродках
. Асаблівы непакой выклікае тое, што і ЗША, і частка еўрапейскіх краін забяспечылі нечуваны дабрабыт 2000-х за кошт назапашвання празмерных даўгоў.
Цяжка прадказаць, якая валюта сёння самая надзейная.
Дзяржаўны доўг ЗША ў прапорцыі да ВУП большы, чым супольны доўг краін ЕС і еўразоны да ВУП гэтай групы краін. Аднак
у ЗША ёсць валявы дзяржаўны механізм, а Еўропа аказалася няздольная на хуткія дзеянні для ратавання сваіх няздараў (Грэцыя, Італія) і ёй пагражае эфект даміно.
Нават Кітай і Расія не застрахаваныя ад крызісу. Азіяцкі дракон арыентаваны на продаж сваіх тавараў у Еўропу і ЗША. Уявіце сабе, што гэтыя рынкі закрыюцца! А Расія сёлета атрымала рэкордныя даходы ад продажу нафты. Але акрамя гіганцкіх сыравінных рэсурсаў ёй няма чым пахваліцца ў эканоміцы. Карацей, калі крызіс будзе, то прадказаць яго наступствы амаль немагчыма. Фактам застаецца тое, што ЗША па-ранейшаму маюць найбольшую вайсковую магутнасць, што будзе стабілізуючым фактарам у выпадку калі крызіс выкліча наступ агрэсіўных дыктатур, як было ў 1930-я.

У той жа час ЗША і Еўропа застаюцца грамадствамі працавітых, прадпрымальных і крэатыўных людзей, што стварае аснову іх эканамічнай перавагі.

Уначы прыйшоў чарговы трывожны сігнал: рэйтынгавае агенцтва Fitch знізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі шасці найбуйнейшых банкаў, у тым ліку чатырох еўрапейскіх.

Адзнакі найбуйнейшых банкаў ЗША — Goldman Sachs, Банк Амерыкі, Citigroup — апусціліся з, А + да А. Рэйтынгі французскага BNP Paribas і нямецкага Deutsche Bank зніжаны з АА-да, А +, паказчыкі брытанскага Barclays і швейцарскага Credit Suisse апушчаны адразу на дзве прыступкі — з АА-да А. Пагоршаны і рэйтынг фінансавай устойлівасці ўсіх сямі пералічаных банкаў, а таксама і Morgan Stanley, Societe Generale.

У адказ банкі згортваюць сваю дзейнасць у перыферыйных краінах.

На мінулым тыдні лідэры краін еўразоны вырашылі з сярэдзіны 2012 года паралельна запусціць два стабілізацыйныя фонды: 780-мільярдавы EFSF і 500-мільярдавы ESM для барацьбы з даўгавым крызісам.

EFSF быў створаны ў сярэдзіне 2010 года для падтрымання ўстойлівасці еўразоны праз прадастаўленне часовай фінансавай дапамогі. Па дапамогу да фонду ўжо звярнуліся Грэцыя, Ірландыя і Партугалія.

Але EFSF быў створаны як часовы механізм падтрымкі: паводле статуту, ён будзе ліквідаваны пасля 30 чэрвеня 2013 года, калі ўсе пазыкі перад краінамі — членамі еўразоны будуць пагашаны ў поўным аб’ёме.

Лідары краін ЕС шукаюць сродкі ў замежных інвестараў. Адмовай ім ужо адказалі многія краіны, уключаючы Кітай і Вялікабрытанія.
Пакуль кожны схіляецца да таго, каб шукаць паратунку ў адзіночку. Многія эканамісты мяркуюць, што
дэпрэсія 1930-х аказалася асабліва моцнай, бо краіны пачалі адгароджвацца гандлёвымі бар’ерамі, што прывяло да краху сусветнага гандлю, ад якога найбольш пацярпелі краіны, арыентаваныя на экспарт.
Калі такое паўторыцца ў 2010-х, найбольшай ахвярай крызісу ўрэшце стане Кітай, а найбольшая дэстабілізацыя можа здарыцца ў Азіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула