БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя кнігі краязнаўцы Казлоўскага «Да кніжных скарбаў дакрануся…» — 22 снежня, Мінск

22.12.2011 / 09:58

nn.by

У «Кніжным салоне» на Калініна.

22 снежня 2011 (чацвер) у 18.00 у рамках праекта «Бібліяфільскія сустрэчы ў «Кніжным салоне" адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхася Казлоўскага з Маладзечна «Да кніжных скарбаў дакрануся… Нататкі бібліяфіла» (РВУ «Літаратура і мастацтва»).

Аўтар упершыню ў Беларусі раскрыў розныя аспекты бібліяфільства, разглядзеў гісторыю беларускага экслібрыса, малафарматных і мініяцюрных выданняў, прасачыў лёс мастакоў — майстроў кніжнай графікі.

Адрасуецца кнігазнаўцам і аматарам кнігі.

Мінск, вул. Калініна, 5 (раён станцыі метро «Акадэмія навук»)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула