БЕЛ Ł РУС

У Тэатры Горкага — прэм’ера «Гора ад розуму»

27.12.2011 / 13:04

На прэм’еру камедыі «Гора ад розуму» запрашае 29 снежня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага.

Рэжысёр Сяргей Кавальчык паспрабаваў па-свойму прачытаць даўно вядомы твор Аляксандра Грыбаедава, зрабіўшы галоўны акцэнт на лірыку — каханне галоўных герояў.

У спектаклі занятыя народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак, Вераніка Пляшкевіч, Аксана Лясная, Андрэй Душачкін, Алена Пастрэвіч-Уладамірская ды іншыя акцёры.

Музыку да пастаноўкі напісаў кампазітар Павел Якубчонак. Мелодыі будуць гучаць у запісе аркестра Белтэлерадыёкампаніі, якім дырыжаваў польскі маэстра Чэслаў Грабоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула