БЕЛ Ł РУС

«НН» сто гадоў з Вамі

22.02.2007 / 16:54

«Наша Ніва». №7. 1907

Надрукавана ў №6’2007

Нягледзячы на ўсе стараньні правіцельства...

Нягледзячы на ўсе стараньні правіцельства і яго чыноўнікаў, каб не дапусьціць у новую Думу сьмелых і шчырых ваякаў за народнае дзела, каб не была яна падобна да першай, — з усёй Расеі на 468 дэпутатаў выбралі толькі 82 такіх, што стаяць за правіцельства і за старыя парадкі; затое 360 дэпутатаў стаяць за свабоду. Сацыялістаў, рэвалюцыянэраў і іншых, што адкрыта ідуць за народ проці правіцельства, будзе ў Думе 204. Значыць, можам цяпер сьмела сказаць, што Дума не ашукае народу, што яна ўсё зробіць, каб споўніць народныя жаданьні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула