Мінэканомікі: Сальда замежнага гандлю ў студзені плюсавое
Дадатнае замежнагандлёвае сальда Беларусі па выніках студзеня 2012 года прагназуецца на ўзроўні $ 15 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Гэта наша ацэначная характарыстыка, — адзначыў ён. — Мы хацелі б замацаваць тую тэндэнцыю, якая цяпер пакуль пераважае», — сказаў намеснік міністра.
Урад паставіз амбітную задачу выйсці на плюсавое сальда памерам 1,8 млрд даляраў за 2012 год.
Калі прагноз урада акажацца правільны, у студзені сальда выходзіць прыкладна нулявое, а не адмоўнае. Некаторыя эканамісты лічылі, што пры курсе 8400 рублёў за даляр, як цяпер, сальда зноў стане ад’емным, што запатрабуе новай дэвальвацыі.
З іншага боку, крайне нізкія «палітычныя» цэны Расіі на газ і нафту для Беларусі рэзка зніжаюць аб’ём імпарту.