БЕЛ Ł РУС

Песні філаматаў і філарэтаў загучаць на гістфаку БДУ ў Мінску 21 лютага

20.02.2012 / 09:48

Пра што спявалі амаль дзвесце гадоў таму беларускія студэнты-патрыёты? Прыходзь і пачуй! 21 лютага ў Дзень роднай мовы на гістарычным факультэце БДУ.

Песні на вершы Яна Чачота, Тамаша Зана, Адама Міцкевіча спяваюцца па арыгінальных мелодыях, ноты якіх захаваліся з пачатку ХІХ стагоддзя. Імпрэзы праекта нясуць таксама і асветніцкі характар — між спевамі аўтар праекту Аляксей Жбанаў расказвае гісторыю філаматаў і філарэтаў.

Усім прысутным гледачам выдаюцца раздрукоўкі з тэкстамі песняў.

21 лютага, а 19-й у будынку гістарычнага факультэта БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6).

Не прапусці! Прыходзь сам і кліч сяброў! Сачы за актуальнай інфармацыяй Вконтакте.

Мэта праекта «Песні філаматаў і філарэтаў» — папулярызацыя творчай спадчыны сяброў таемных таварыстваў філаматаў і філарэтаў (А.Міцкевіч, Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, А.Адынец і інш.). Галоўная ідэя праекта — наблізіць асобы філаматаў і філарэтаў і іх творчасць да сучаснага беларускага гледача/слухача праз сінтэз паэзіі, аўтэнтычнай музыкі, перформансу, візуальных вобразаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула