БЕЛ Ł РУС

«Святло беларускіх храмаў»— унікальная калекцыя фотаў

6.04.2012 / 00:44

У галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі адчынілася фотавыстава Віталя Раковіча «Святло беларускіх храмаў». У экспазіцыю ўвайшло каля 50 здымкаў сакральнай архітэктуры.

Беларусь — краіна даўняй і багатай культуры. Тут склаліся самабытныя, высокамастацкія традыцыі культавага дойлідства. Архітэктура храмаў, як ніводны помнік мастацтва, нясе адбітак духоўнай спадчыны нацыі, сведчыць аб невычэрпным таленце, эстэтычным мысленні народа. У збудаванні дойліды ўклалі характар, веліч і непаўторнасць беларускай душы. Таму невыпадкова адна з вядучых тэм фотамастака — храмавае дойлідства. З 2005 года аўтар сабраў унікальную калекцыю фотаздымкаў, якую і прадставіць на суд гледача. На выставе можна ўбачыць і Мураванкаўскую царкву-крэпасць, і Ішкалдзскі касцёл, і Браслаўскую царкву, і шмат іншага.

Віталь Раковіч — сябра Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва», савета народнага фотаклуба «Мінск», творчай групы «Фотаартстудыя „У Бірылкі“». Аўтар працуе ў стылі неафотаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула