БЕЛ Ł РУС

Туарэгі абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы

6.04.2012 / 9:54

МБ

Паўстанцы з Нацыянальнага руху вызвалення абвясцілі незалежнасць Азавада — рэгіёна ў паўночнай частцы Малі, паведамляе Al Arabiya са спасылкай на сайт руху.

«Ад імя свабодных і смелых людзей Азавада і пасля кансультацый з Выканаўчым камітэтам, рэвалюцыйная рада, кансультацыйная рада, правінцыйныя аддзяленні, начальнік штаба Нацыянальна-вызваленчай арміі… мы вырашылі сёння канчаткова абвясціць незалежнасць Азавада», — гаворыцца ў заяве руху. У ім таксама згадваецца пра «прызнанне» і «павагу» паўстанцаў да межаў суседніх краін і іх прыхільнасці да «поўнага ўдзелу ў ААН».

Паўстанцы таксама абяцаюць забяспечыць бяспеку і пачаць фармаванне дзяржаўных інстытутаў, што павінна прывесці да з’яўлення «дэмакратычнай канстытуцыі незалежнай дзяржавы».

Рух таксама заклікаў «міжнародную супольнасць без прамаруджвання прызнаць Азавад» і заявіў, што працягне кіраваць «справамі Азавада да прызначэння афіцыйнага нацыянальнага органа ўлады».

Непрызнаныя дзяржавы функцыянуюць таксама на тэрыторыі Самалі, Грузіі, Малдовы, Кіпра, Азербайджана. У апошнія дзесяцігоддзі сусветная супольнасць вызнала незалежнасць Эрытрэі, Паўднёвага Судана, Тымора, Косава, якія да таго не існавалі ў выглядзе асобных дзяржаўных адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула