БЕЛ Ł РУС

11 красавіка — французскі клавесін у Музычным тэатры

11.04.2012 / 10:47

ЮУ

11 красавіка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выступяць французскія спевакі Жорж і Ева Кіс (клавесін і сапрана). На канцэрце прагучаць творы Баха, Гуно, Моцарта, Сен-Санса і Рахманінава.

Ева Кіс скончыла кансерваторыю Ратэрдама па класе вакалу. Сярод найбольш значных яе творчых дасягненняў: опера «La lotta d’Ercole con Acheloo» Аўгустына Стэфаніі сумесна з ансамблем «Baroque de l’Ouest», монаопера «Voix Humaine» Франсіса Пуленка, праграмы рускіх і іспанскіх песень на мове арыгінала. Жорж Кіс скончыў Жэнеўскую кансерваторыю. Яго выканальніцкая кар’ера — гэта больш за дзве тысячы канцэртаў у краінах Еўропы, Амерыкі і Азіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула