БЕЛ Ł РУС

«Дрэва энталіпт» Анкі Упалы ў галерэі «Ў» — 20 красавіка

12.04.2012 / 11:24

Прэзентацыя кнігі апавяданняў і вершаў Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A).

Праграма прэзентацыі:

Урачыстае адкрыццё дрэва: Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.

Выступ сябраў суполкі kvetki_doma: Алена Пятровіч і Алена Пятровіч.

Цудоўнае з’яўленне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы.

Суровае рэзюмэ: Аксана Бязлепкіна, Маргарыта Аляшкевіч.

Дыфузнае яднанне аўтара з гледачамі.

Драма «Курукіца» (тэатральная пастаноўка)

Ролі выконваюць:

Курукіца: Юля Цімафеева

Дзед: Сяржук Мядзведзеў

Апавядальнік: Павел Анціпаў

Soundtrack: Уладзімір Лянкевіч

Аўтограф-сесія аўтара.

Імпрэза пройдзе пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Пра кнігу:

Гэта першая кніга ў серыі «Пункт адліку», запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў.

Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай з вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай Мінскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі персанажамі.

Кніга ілюстраваная. Малюнкі і фота для вокладкі зрабіла мастак Наталля Зямчонак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула