Рок-н-рол і кантры ў гонар Гагарына
12 красавіка. Клуб «Гудвін» (пр.Незалежнасці, 19). 19.00.
Клуб «Гудвін» сёлета сумясціў два святы — 12 красавіка (Дзень касманаўтыкі) і 13 красавіка (Міжнародны дзень рок-н-рола). Такім чынам 12-га ўвечары кожны жадаючы можа трапіць на рок-н-рольную вечарыну з гуртамі The Silicon, Crazy Steaks, Double-Trouble, Crow Dog Clan і спецыяльнымі гасцямі з Украіны The Mystification.
У праграме: рок-н-рол, блюз, сайкабілі, сёрф, свінг і нават рэдкі для Беларусі жанр хілбілі.
Вельмі варты спосаб узгадаць пра Гагарына, які сам да рок-н-рола дачынення не меў, але адправіўся ў свій першы палёт у тыя часы, калі рок-н-ролы ў выкананні Літл Рычарда і астатніх сталі хітамі.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула