БЕЛ Ł РУС

Талака ў Зэмбіне — 21 красавіка

19.04.2012 / 11:13

21 красавіка ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Барысаўскі райвыканкам, агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі» праводзяць талаку па добраўпарадкаванню руін былога дамініканскага касцёла ў в. Зембін.

У праграме — працоўны энтузіязм, які будзе падтрыманы канцэртам вядомага баларускага барда Змітра Бартосіка.

Даведкі па тэл. + 375 29 111 73 32

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула