БЕЛ Ł РУС

Вораг-жандар дакурыў папяросу...

23.04.2012 / 19:26

Сяржук Вітушка, Вільня

даслаў чытач

Ліст Сяргею Каваленку ад Сержука Вітушкі.

Цвёрда трымаўся юнак на дапросе,
Тоячы словы і думкі свае.
Вораг-жандар дакурыў папяросу,
Бел-чырвон-белы сцяжок дастае.

– Вось і сцяжок твой, – сказаў ён ласкава, –
І ад яго на вачах у людзей
Ты адрачыся, выгодная справа,
Жыць застанешся, жыццё даражэй...

Адзін добры чалавек, каб даказаць самому сабе і ўсяму свету сваю праўду, галадаў сорак дзён. А ты што, хочаш быць лепшым за таго чалавека?

Касманаўт Кавалёнак збаяўся і публічна адрокся ад сцяга. Наступны раз не ён будзе запрошаны, каб унесці сцяг у Дом урада. Гэта павінен будзеш зрабіць ты. А таму пастарайся быць у форме і беражы здароўе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула