Аўстралійскія каалы ўнесены ў спіс знікаючых жывёл
Міністр навакольнага асяроддзя Аўстраліі Тоні Бурк заявіў, што папуляцыі гэтых траваедных сумчатых у штатах Квінслэнд, Новы Паўднёвы Уэльс і на Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі зніжаюцца. Прычынай міністр назваў знікненне іх звыклага асяроддзя пражывання, а таксама рост гарадоў і экспансію аўтамабіляў, сабак і хвароб.
Аднак у некаторых іншых штатах Аўстраліі каалам пакуль нічога не пагражае. Шматлікія гады эколагі настойваюць на прыняцці актыўных захадаў па абароне каалаў.