“Ціхі Дон”
ТВ, 21-23 сакавіка 2007, серада-пятніца
Клясычная экранізацыя Міхаіла Шолахава, пастаўленая Сяргеем Герасімавым.
Ціхі Дон (Тихий Дон)
Расея (СССР), 1958, каляровы, 350 хв (3 сэрыі)
Рэжысэр: Сяргей Герасімаў
Ролі выконваюць: Пётр Глебаў, Эліна Быстрыцкая, Зінаіда Кірыенка, Данііл Ільчанка, Міхаіл Глускі, Людміла Хіцяева, Антаніна Філіпава, Барыс Новікаў, Любоў Сакалова
Жанр: Эпічная драма паводле аднайменнага раману Міхаіла Шолахава
Прэмія ў Карлавых Варах, дыплём гільдыі рэжысэраў ЗША, дыплёмы міжнародных аглядаў у Брусэлі і Мехіка.
Рэвалюцыя. Савецкая ўлада атабарваецца, зьнішчаючы данское казацтва.
Лёс казака Грыгорыя Меліхава: закалоты, грамадзянская вайна, пакутлівы выбар на гістарычным раздарожжы.
Клясычная экранізацыя раману Міхаіла Шолахава, пастаўленая Сяргеем Герасімавым.
Грунтоўная савецкая рэжысура, кананічны падбор актораў.
Фота Img.lenta.ru