БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя рамана Гудрун Паўзэванг «Хмара» — 21 мая

18.05.2012 / 10:33

Nashaniva.com

Што было б калі Чарнобыль выбухнуў у густанаселенай заходняй Еўропе? Адказ — у рамане нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг «Хмара».

Яго прэзентацыя з перакладнікам Уладзімірам Папковічам. Пачатак, а 19. Уваход вольны. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

На наступны дзень, 22 траўня, прэзентацыя кнігі Сяргея Календы «Трохлітровая проза»

Малады пісьменнік Сяргей Календа прадставіць сваю новую кнігу «Трохлітровая проза».

Пачатак, а 19-й. Уваход вольны, кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

23 траўня — «Ноч у кнігарні»

У нязмушанай атмасферы: з коўдрамі, гарбатай і паўлежачы мы сустрэнем золак дня славянскай пісьмовасці. Адам Глобус прачытае новую серыю сваіх жахалак «Крутагорскія казкі», а Ігар Бабкоў прадставіць перавыданне свайго культавага рамана «Адам Клакоцкі і ягоныя цені».

Увага! Пачатак імпрэзы, а 23 ночы. Уваход вольны. кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула