БЕЛ Ł РУС

Заўтра — карнавал стагоддзяў у Гальшанах

25.05.2012 / 12:44

ЮУ

26 мая — фэст сярэднявечнай культуры ля муроў замка.

У суботу 26 мая ў Гальшанах адбудзецца вялікі фэст «Гальшанскі замак — 2012 — Карнавал стагоодзяў», які ладзяць Ашмянскі райвыканкам і турыстычнае агентства«Гісторыя-Тур». «Наша Ніва» даведалася, якіх цікавостак чакаць на фэсце.

Што будзе?

Адкрыецца фестываль, а дзясятай гадзіне раніцы — менавіта тады пачнуць сваю працу разнастайныя пляцоўкі і пройдзе парад рэтра-аўтамабіляў.

А 12-й распачне выступаць тэатр «Фламея», паралелльна пачнуцца майстр-класы, на якіх можна будзе вывучыць танцы розных часоў — сярэдневечныя, эпохі Барока і Рэнесанса, а таксама танцы беларускіх мястэчак.

Апроч таго ў праграме — рыцарскі і конны турніры, а таксама турнір лучнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы.

Бліжэй да вечара, а 17-й, пачнецца канцэрт спецыялістаў па старадаўніх мелодыях і рытмах: у ім возьмуць удзел «Яварына», «Стары Ольса», «Тутэйшыя», «Унія» і DJ П. Бальцэвіч. І на заяршэнні фэста — агнявое шоў.

Колькі каштуе?

20 000 — школьнікі і студэнты (па студэнцкім білеце).

40 000 — дарослы квіток.

Для дзяцей да трох гадоў уваход бясплатны.

Як дабрацца?

Спецыяльна для ўдзельнікаў фэста будзе арганізаваны аўтобусны пераезд з Мінска, Смаргоні і Ашмян. Кошт для школьнікаў і студэнтаў — 90 000, для дарослых — 110 000 рублёў.

Даведкі па т.: velcom: (029) 677-00-46, (029) 653-65-40, (029) 922-10-85. MTC: (029) 577-90-89. Life: (025) 548-02-63.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула