БЕЛ Ł РУС

Зміцер Сасноўскі прэзентуе сваю кнігу — 31 мая

31.05.2012 / 11:44

Nashaniva.com

У кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі музыкі і даследчыка старажытнай культуры Зміцера Сасноўскага («Стары Ольса») «Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX — XX стст."

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:

Яўген Барышнікаў, дуда; Алесь Чумакоў, гуслі; Анатоль Тарас, заснавальнік серыі кніг «Неизвестная история».

Па заканчэнні выступу можна будзе атрымаць аўтограф ад аўтара. Пачатак, а 19-й, уваход вольны.

***

Зміцер Сасноўскі — музыка (гурт «Стары Ольса»), гісторык, папулярызатар сярэднявечнай і дударскай музыкі, аўтар кніг «Гісторыя беларускіх музычных уплываў», «Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага», «Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.», асоба кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Кніга — другая частка даследавання аўтара. Першая («Гісторыя беларускай музычнай культуры: ад старажытнасці да канца XVIII ст.«) пабачыла свет у 2010 годзе. Кніга прысвечана асноўням падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва ХІХ і ХХ стст. Некаторыя тэмы ўпершыню закранаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзены ў навуковы ўжытак. Дэтальна і цікава апісаны народныя інструменты, тэатральнае мастацтва, інструментальная і вакальная музыка, жыццё і дзейнасць беларускіх кампазітараў дадзенага перыяду, шмат фотаздымкаў і малюнкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула