БЕЛ Ł РУС

Маскоўскае золата ў Мінску

8.06.2012 / 13:19

7 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылося адкрыццё выставы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Каштоўныя ўзоры» са збору Маскоўскага дзяржаўнага гістарычнага музея.

На выставе прадстаўленыя больш за 130 помнікаў гісторыі, культуры і мастацтва са збору Маскоўскага дзяржаўнага гістарычнага музея, ва ўпрыгожанні якіх выкарыстанае золата. Гэта збор твораў XIV-ХХ ст. свецкага і рэлігійнага характару, створаных у Расіі, краінах Еўропы і Азіі.

Сярод рарытэтаў — богаслужбовыя кнігі і царкоўныя рэчы, узор персідскай любоўнай лірыкі XVII стагоддзя, вырабы Імператарскай гуты і многае іншае. Прадстаўленыя на выставе экспанаты дазваляюць паказаць ступень распаўсюджання створаных з выкарыстаннем золата помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — ад аздобы храма і баярскага стала да прадметаў сялянскага ўжытку і сучасных вырабаў, створаных у традыцыях старажытнарускага мастацтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула