БЕЛ Ł РУС

Сёння — «Рэха» і «Маланка Аркестр» іграюць вулічны канцэрт у Мінску

23.06.2012 / 15:41

Nashaniva.com

23 чэрвеня. Вул.Маркса. 18.00.

Андрусь Такінданг, "Рэха".

У суботу, 23 чэрвеня, а 18.00 на вуліцы Маркса адбудуцца вулічныя выступы музыкаў. Зайграюць гурты «Рэха» ды «Маланка Аркестр».

«Рэха» — праект Андруся Такінданга, мінскага музыкі, мастака, рэстаўратара, які мае беларуска-афрыканскія карані.

Музыка «Рэха» лёгкая і празрыстая, у ёй ёсць нешта ад беларускага акустычнага паэтычнага року, еўрапейскага фальклору, шансону з кінафільмаў 60-х.

Група «Маланка Аркестр» — мабільны рамантык-аркестр танцавальнай музыкі і песні. Гэта —

мелодыі румынскіх цыганоў, рытмы самбы, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава,
сёрф-рок з фільмаў К.Тарантына, рок-н-рольны стэп, лірыка і драматызм клезмера, Drum & Bass, твіст, ска, дыска.
Як знайсці музыкаў на досыць доўгай вуліцы Маркса? Арыентуйцеся на чырвоны акардэон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула