БЕЛ Ł РУС

Шаманы ў Шаблях

9.07.2012 / 00:23

ЮУ

14 ліпеня — фестываль «незвычайнай» музыкі на хутары ў Валожынскім раёне.

Для Беларусі такія паняткі як world music і эмбіент дагэтуль застаюцца навінкай. Выключэнне — геніяльная «Тройца». Вось прадусар Уладзімір Шаблінскі і вырашыў зрабіць спецыяльны фестываль на сваім хутары Шаблі, запрасіць замежныя гурты, якія ніколі не выступалі ў Беларусі.

Хэдлайнеры фэсту — пецярбургскі гурт «Оле Лукое», які стаў сапраўдным адкрыццём на прасторы былога СССР: пасля трыумфальнага выступу на «Пустых Пагорках», музыкі прачнуліся знакамітымі, аднак гастралююць яны вельмі сціпла, бо згодныя выступаць толькі ў месцах, дзе ёсць «атмасфера».

Апорч таго, на фэсце выступяць пецярбуржцы Samosad Bend, латышы Vējam Kabatā і мультыінструменталіст Саўлюс Пятрэйкіс, якога беларускія слухачы маглі чуць на віленскіх канцэртах «Крамбамбулі»

Замовіць квіткі можна па тэлефонах +375 29 655-55-96, +375 33 655-55-96.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула