БЕЛ Ł РУС

У Парку Чалюскінцаў адкрыўся арт-праект «Zabor»

25.07.2012 / 12:09

Nashaniva.com

Гэта — выстава рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў.

Арт-праект «Zabor» ініцыяваны Міністэрствам культуры. Ініцыятыву падтрымала кіруючая кампанія «Зубр Капітал», якая ўзялася за рэалізацыю дадзенага пректа.

Zabor — гэта мастацкі праект, у рамках якога на працягу двух з паловай месяцаў на плоце Парку Чалюскінцаў будуць экспанавацца рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх мастакоў.

Гэта 40 работ чатырох розных мастакоў, якія працуюць у розных кірунках — ад наіўнага мастацтва да канцэптуалізму. Сярод іх — Віктар Альшэўскі, Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахаў, Руслан Вашкевіч.

Незразумелая толькі назва: калі па-расейску, то чаму лацінкай? Калі ж беларускай лацінкай, то мусіла б быць «Plot» ці «Aharodža».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула