БЕЛ Ł РУС

«Ружанская брама» — свята перадвыбарчае

4.09.2012 / 09:24

даслаў чытач Рыгор

15 верасня, акурат у дзень правядзення рэспубліканскага свята «Дажынкі-2012», у мястэчку Ружаны Пружанскага раёна на тэрыторыі палацу Сапегаў адбудзецца свята «Ружанская брама».

15 верасня, акурат у дзень правядзення рэспубліканскага свята «Дажынкі-2012», у гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёну на тэрыторыі палацу Сапегаў адбудзецца свята «Ружанская брама».

Можа і добра, што з’явілася альтэрнатыва «Дажынкам», бо, мяркуючы па ўсім, у Горках будзе ўсё ацэплена з-за мераў бяспекі прэзідэнта, нагоняць аўтазакаў і не дадуць людзям атрымаць асалоду ад свята.

З іншага боку, дата свята абраная вельмі дзіўным чынам. Бо першы фестываль «Ружанская брама», які запомніўся выставай майстра Тарасюка, быў праведзены цёплым днём 4 чэрвеня 2011, а ў гэтым годзе свята было вырашана перанесці на больш халодны верасень.

Магчыма, гэта звязана з беларускай традыцыяй праводзіць масавыя канцэрты кшталту «За процветающую Беларусь!» за тыдзень да выбараў. Бо, як вядома, кіраўнік галоўнага спонсара свята, Пружанскага райвыканкама, Аляксандр Юркевіч у гэтым годзе балатуецца ў дэпутаты па Пружанскай выбарчай акрузе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула