БЕЛ Ł РУС

Паездка ў Ганконг за фотаздымак беларускай спадчыны

9.09.2012 / 00:24

Руслан Равяка

Беларуская вікіпедыя бярэ ўдзел у міжнародным конкурсе «Вікі любіць славутасці» (Wiki Loves Monuments), які праходзіць з 1 да 30 верасня.

Яго мэта — запампаваць у фотасховішча Вікіпэдыі здымкі гісторыка-культурнай спадчыны сьвету, як сымбаль і сьведчаньне дзейнасьці чалавека.

Згодна з дадзенымі вікіпэдыстаў, за першыя 8 дзён ад Беларусі у конкурсе паўдзельнічалі больш за 50 чалавек, загрузіўшы 1128 фотаздымкаў беларускай архітэктурнай спадчыны. За гэты самы час з усіх 32 краінаў у конкурсе ўзялі ўдзел 2,5 тысячы людзей, загрузіўшы больш як 33 тысячы здымкаў. Беларусь цяпер займае 14 месца, саступаючы Расеі і Украіне.

Удзельнічаць у конкурсе можа кожны. Трэба толькі зарэгістравацца ў Вікіпэдыі і запампаваць здымкі, зробленыя асабіста, у сусьветнае вікісховішча.

На конкурс прымаюцца здымкі толькі вызначаных аб’ектаў згодна з Дзяржаўным сьпісам гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Пад час загрузкі фатаздымкаў трэба абраць помнік са сьпісу і націснуць на яго шыфр (ідэнтыфікатар) аб’екта.

Пераможца міжнароднага фіналу «Вікі любіць славутасьці» атрымае магчымасьць у жніўні 2013 году паляцець у Ганконг. У пераможцы таксама будзе магчымасьць наведаць міжнародную канфэрэнцыю «Вікіманія», прысьвечаную разьвіцьцю Вікіпэдыі і ідэі вольных ведаў.

Фіналісты міжнароднага конкурсу атрымаюць ваўчэры фатаграфічнай тэматыкі на суму ад 400 да 50 эўра.

Акрамя гэтага, беларускія аўтары найлепшых 15 здымкаў атрымаюць сэртыфікаты за плённы ўдзел у конкурсе. У сьнежні найлепшыя 13 здымкаў патрапяць на календары 2013 году. Таксама будзе арганізаваная перасоўная выстаўка найлепшых фотаздымкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула