БЕЛ Ł РУС

Цісканіна ў мінскім метро: на «Кастрычніцкай» ледзь не падушыліся

18.09.2012 / 10:44

Сяргей Гезгала

У аўторак уранку ў нявопытнага машыніста заглух цягнік метро. У выніку рух цягнікоў забавіўся на 10 хвілін. А гэта было ранкам, у гадзіну пік. Людзей на перасадачнай станцыі «Кастрычніцкая» набілася столькі, што не было куды саступіць з эскалатара. Таўкліся так, што адна маладая жанчына аж упала на поручань і стала крычма крычаць. Эскалатар прыйшлося спыніць.

Малодка не пацярпела, супрацоўнікам станцыі ўдалося навесці парадак, а там і цягнік паехаў сваёй дарогай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула