БЕЛ Ł РУС

Люцыя Лушчык і Яўген Булка пачытаюць вершы Янкі Купалы

6.11.2012 / 09:50

Нагадаем, што сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння класіка.

Незвычайная вечарына адбудзецца ўвечары 6 лістапада ў мінскім Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

У музей прыйдуць тэлевядоўцы, прадзюсары, зоркі эстрады.

Шоўмен Дзядзя Ваня, салістка гурта «Топлесс» Ціяна Банькоўская, тэлевядоўцы АНТ Люцыя Лушчык і Яўген Булка будуць чытаць вершы класіка.

Паэтычныя чытанні прымеркаваныя да адкрыцця выставы пейзажаў з краявідамі Беларусі. Іх перадалі на часавае экспанаванне музею прыватныя калекцыянеры.

Пачатак, а 17-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула