БЕЛ Ł РУС

Сёння — канцэрт фолк-метал-гурту Unia

7.11.2012 / 10:54

Клуб «Гудвін» (Незалежнасці, 19). 20.00.

Гурт Unia існуе з 2006 года і ўяўляе сабой незвычайную сумесь беларускіх народных песень з магутнай і цяжкай рытм-секцыяй. Unia з’яўляецца прызёрам фэстаў «Басовішча 2007» (Польшча), «Рок-кола 2007» (Беларусь), «Такія пернікі 2007» (Беларусь), «Рок-спарынг 2008» (Беларусь), «Амбасовішча 2009» (Беларусь), а таксама удзельнікам розных няконкурсных фестываляў у Польшчы, Беларусі, Расіі, ва Украіне.

7 лістапада ў клубе «Гудвін» Unia прэзентуе свой другі альбом «Едзем».

Квіткі каштуюць ад 30 да 70 тысяч. Пачатак у 20.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула