БЕЛ Ł РУС

Юрый Сівакоў пра знікненне беларускіх палітыкаў: Мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе

16.11.2012 / 13:35

Nashaniva.com

Былы міністр унутраных спраў зрабіў нечаканае прызнанне.

У сённяшнім Прессболе апублікавана вялікае інтэрв’ю з былым міністрам спорту і ўнутраных спраў, а сёння прарэктарам Мінскага інстытута ўпраўлення Юрыем Сіваковым.

— У чым вас больш за ўсё звычайна папракаюць? — пацікавіўся, у тым ліку, журналіст Сяргей Шчурко.

— Напэўна, любы чалавек здаровага сэнсу, які са мной ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі па чутках, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж… Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе.

Нагадаем, што ў 1999 г. без звестак зніклі палітыкі Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, у 2002 г. журналіст Дзмітрый Завадскі. Тады заяўлялася, што дачыненне да гэтага мае вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Называлася сярод іншага і імя Юрыя Сівакова, якому пазней ЕС забараніў уезд у краіны Еўропы, менавіта за датычнасць да знікнення Захаранкі і Ганчара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула