БЕЛ Ł РУС

Шалкевіч выступіў за рэфэрэндум

23.05.2007 / 7:32

Сваім канцэртам бард распачаў акцыю «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Віктар Шалкевіч сваім канцэртам распачаў акцыю "Музыкі супраць разбурэньня Горадні". Кампанія ў абарону Горадні распачалася пасьля таго, як у межах "рэканструкцыі" ў старым горадзе зьнесьлі некалькі гістарычных будынкаў. Зараз грамадскія актывісты рыхтуюць да рэгістрацыі ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму ў абарону Горадні.

І на правах рэклямы: усе жадаючыя далучыцца да грамадскай кампаніі "Выратуем Гродна" могуць тэлефанаваць 5661842 і 6607299. Дадатковая інфармацыя ёсьць таксама на сайтах http://harodnia.com i http://help-hrodna.info





Чытайце таксама:

Каментары да артыкула