2 июня — презентация аудиокниги Геннадия Буравкина
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). 18.00.
2 чэрвеня 2015 у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна «Голас Паэта», які пабачыў свет супольнымі намаганнямі студыі «Гукапіс» кампаніі prastora.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Арт-Сядзібы.
Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
У аўдыёкнігу ўвайшлі запісы вершаў розных гадоў, а таксама паэмы «Хатынскі сьнег» і «Узнясенне» ў аўтарскім выкананні. Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.
«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны найлепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове»,
— Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014 года.
У вечарыне возьмуць удзел Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя.
Вядучы вечара — Усевалад Сцебурака.