БЕЛ Ł РУС

28 октября — лекция Михала Анемподистова «Представляя себе Беларусь»

23.10.2015 / 16:03

Nashaniva.com

28 кастрычніка (серада), 18.30

Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў… Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці - зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.

«Рэстаўрацыя» культурных напластаванняў, пераасэнсаванне «мінулага» дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні «свайго», надае нам здольнасць бачыць абдбітак «сваёй культуры» у самых «простых рэчах». Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй – няхай сабе ўдалай і каштоўнай - здабыткаў іншых культур.

28 кастрычніка а 18.30 Лятучы ўніверсітэт у межах серыі «Галоўнае пытанне» запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава «Уяўляючы Беларусь».

У пошуках адказу на пытанне «Што такое беларуская культура?» лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:

Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю арганізатары просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

На сайце Лятучага ўніверсітэта з’явіліся расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый.

Читайте также:

Комментарии к статье