БЕЛ Ł РУС

Презентация книги Рышарда Капустинского в Пинске — 7 мая

3.05.2016 / 14:02

Nashaniva.com

Прэзентацыя беларускага пераклада кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука.

Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход — вольны. Пачатак а 18.30

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

***

Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, – пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.

Кнігу выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».

Читайте также:

Комментарии к статье