БЕЛ Ł РУС

Автограф-сессия Альгерда Бахаревича в «Голиафах» — 3 ноября

24.10.2016 / 10:14

Nashaniva.com

Кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, пав.66, цокальны паверх). 19:00. Уваход вольны.

Аўтограф-сесія пісьменніка пройдзе з нагоды выхаду новага тыражу рамана «Белая муха, забойца мужчын».

Гэты раман — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству.

Хто яны: тэрарысткі, вар'яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

Сёлета раман увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца і ўзяў другое месца.

«Завітвайце, пап'ем кавы, абмяркуем лёсы людзей і кніжак, папляткарым? — кажа Бахарэвіч. — Усім, хто прыйдзе, абяцаю раскрыць пару таямніцаў. Дарэчы, у снежні раман будзе ўдзельнічаць у новым праекце, скіраваным на папулярызацыю беларускай літаратуры: абазнаныя ў сюжэце і героях кнігі змогуць выйграць прызы».

Читайте также:

Комментарии к статье