БЕЛ Ł РУС

Пражская #СкарынаВечарына в Минске — 26 октября

26.10.2016 / 10:00

Nashaniva.com

500 год таму наша краіна спазнала тэхналагічны і культурны прарыў — па навейшых тэхналогіях была надрукаваная першая беларуская Біблія.

Пра герояў, час і абставіны гэтай вызначальнай падзеі вам і распавядуць #СкарынаВечарыны.

«На першай #СкарынаВечарыне мы завіталі ў Кракаў, дзе Францішак атрымліваў доктарскія веды. Наша знаёмства са Скарынам працягваецца. На гэты раз мы рушым у Прагу - горад, у якім пачалася ўся cкарынаўская дзвіжуха. Кожнаму варта на ўласныя вочы ўбачыць гэты старажытны і прыгожы горад, наведаць мясцовую друкарню і зрабіць крутыя здымачкі з гэтага неверагоднага падарожжа», — пішуць арганізатары ў сацсетках. 

Зрабіць гэта можна не выязджаючы з Мінска 26 кастрычніка 19:00 па адрасе: 3-і Загарадны завулак, 11. Уваход вольны!

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць».

Читайте также:

Комментарии к статье