БЕЛ Ł РУС

Поклонников поэзии приглашают на ночные чтения стихов у Купаловского театра

5.07.2017 / 15:11

Nashaniva.com

Ліпеньскія ночы кароткія, таму мусім паспець! Аматары Купалы, паэзіі і ночы, запрашаем вас паслухаць вершы каля Купалаўскага тэатра. Артысты, паэты і слухачы збяруцца на тэрасе каля «Аўстэрыі» (кавярня Купалаўскага тэатра) а 21-й гадзіне 6 ліпеня.

Выступяць Алена Сідарава, Міхаіл Зуй, Валянціна Гарцуева, Раман Падаляка, Святлана Анікей, Зміцер Тумас, Андрэй Саўчанка, а таксама Наста Кудасава, Андрусь Такінданг, Даша Бялькевіч, Віталь Рыжкоў, Таццяна Нядбай, Уладзь Лянкевіч і Уладзімір Арлоў. І адмыслова для вас — вольны мікрафон. Запрашаем, сябры.

Ночы, яны такія бываюць! 

Читайте также:

Комментарии к статье