Холадна, халодна, халадно?
як кажуць у вас?
У інтэрнэце ходзіць мапа з «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» па ўжыванні ў розных рэгіёнах краіны слова «холадна».
Можна пабачыць, што на ўсходзе Беларусі ўжываюць слова «халодна» (пазначана чорным колерам), у цэнтральнай Беларусі — «холадна» (белым), на захадзе — «халадно» (чырвоным).
Афіцыйна прынятай у слоўніках формай лічыцца «холадна».
А як кажуць у вашым рэгіёне? Дзяліцеся ў каментах.