БЕЛ Ł РУС

Наста Кудасова. Мне лепей мы — звычайныя, жывыя. Стихотворение

28.09.2022 / 8:28

Nashaniva.com

Наста Кудасова опубликовала в своем фейсбуке очередное стихотворение.

табе салодкі і прыемны дым
айчыны, што за годам год згарае,
а я люблю духмяныя сады
ў маім някідкім беларускім краі.
мне даспадобы глебы чорны лой
і сціплы вецер у палях ласкавых.
я не хачу выключнасці тваёй,
ні велічы дурной тваёй, ні славы,
ні бачыць, як шчыруе сынажаць,
дзе маці над чарговым сынам вые
і травы між касцей яго дрыжаць…
мне лепей мы — звычайныя, жывыя.

Читайте также:

Комментарии к статье