БЕЛ Ł РУС

Белорусский историк получил престижную научную награду в Польше

26.09.2023 / 22:43

Nashaniva.com

Сегодня в Институте истории Польской академии наук в Варшаве вручили премию издания Rocznik Lituanistyczny, которой удостаиваются ученые, достигшие больших вершин в исследовании истории Великого Княжества Литовского. Лауреатом премии за 2022 год стал белорусский историк Андрей Мацук.

Андрэй Мацук (справа) падчас атрымання ўзнагароды

У 2018 годзе рэдакцыя прэстыжнага польскага навуковага часопіса Rocznik Lituanistyczny вырашыла прысуджаць штогадовую прэмію за выдатныя дасягненні ў даследавання Вялікага Княства Літоўскага і яго спадчыны.

Узнагароду, паводле правіл яе прысуджэння, маюць атрымліваць аўтары і аўтаркі найлепшых прац, выдадзеных паміж штогадовымі восеньскімі канферэнцыямі Літуаністычных камісій Камітэта гістарычных навук ПАН ці даследчыкі, якія адзначаюцца сур'ёзнымі навуковымі заслугамі — за сукупнасць сваёй творчасці. 

Сёлетняму лаўрэату Андрэю Мацуку 44 гады. Раней ён працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але пасля 2020 года мусіў разам з іншымі навукоўцамі адтуль звольніцца і пераехаць у Польшчу, дзе цяпер і працягвае сваю плённую навуковую дзейнасць. 

На сённяшні дзень Андрэй Мацук — аўтар чатырох навуковых манаграфій:

Першыя тры гэтыя даследаванні выйшлі ў Беларусі пад грыфам Інстытута гісторыі НАНБ, апошняе ж выдадзена ўжо за мяжой, але таксама на беларускай мове.

Раней з беларускіх гісторыкаў гэтая прэмія прысуджалася толькі патрыярху беларускай гістарычнай навукі Георгію Галенчанку. Андрэй Мацук стаў першым ушанаваным гісторыкам з новага пакалення даследчыкаў.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя

Гісторыка Андрэя Мацука асудзілі на 15 сутак за святкаванне народзінаў у двары з торцікам з «Пагоняй»

Учора ў Мінску затрымалі гісторыка Андрэя Мацука — аднаго з найлепшых знаўцаў гісторыі ВКЛ

Читайте также:

Комментарии к статье