БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. ***Сябры юнацтва ўсё часцей… Стихотворение

21.03.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Всеволод Стебурако опубликовал в фейсбуке новое стихотворение.

Сябры юнацтва ўсё часцей 
мне з цёплаю ўсмешкай сняцца.
Мне з імі хочацца абняцца,
і што, здавалася б, прасцей?

Ды ледзь маленькі крок раблю -
адно паветра ловяць рукі,
і галасоў цішэюць гукі,
і я адзін, і проста сплю…

А сны, ці толькі ўспамін,
прыходзяць пад вясновы ранак,
як сябра з мячыкам пад ганак,
дзе ў зацішку расце язмін.

Ён ведае той самы час,
калі вось-вось я выйду з дому,
і сцежкай добра нам вядомай
пакоціць верны ровар нас…

І мроя чэзне. 
У шыбы б'е
бязлітасны прамень гарачы.
Мінула ўсё, ды лёсу ўдзячны - 
за сакавік,
за сны мае.

Читайте также:

Комментарии к статье