Театр11

Ничыпар: утренник для взрослых в Молодежном театре

Піша Аляксей Стрэльнікаў. 

Рэдкі выпадак, калі авангардная п'еса цягам года праходзіць шлях ад напісання да пастаноўкі. У пачатку года Дзмітрый Багаслаўскі напісаў п'есу «Нічыпар, сказ пра бязмытныя часы і шлях далёкі, але заўжды канечны, як належыць, ды й не намі тое прыдумана». Летам яна была прадстаўлена на фестывалі Writebox рэжысёрам Дзянісам Паршыным і камандай Маладзёжнага тэатра, і вось у лістападзе тая ж каманда зрабіла ў сваім тэатры прэм'еру з назвай «І не намі тое прыдумана».

Сюжэт п'есы немудрагелісты, па аналагу «роўд-муві» яго назвалі «роўд-плэй», падарожная п'еса. Стары дзед Нічыпар пабачыў у сне, што мусіць пайсці доўгім шляхам і сустрэць свой скон ля крыніцы з яркім святлом. З ім развіталася вёска, але ў дарогу разам пайшлі каза Вайфая і яе гаспадыня Серафіма. Дарогай яны сустракаюць самых розных незнаёмцаў, пераадольваюць шматлікія перашкоды, каб нарэшце дасягнуць сваёй мэты. За гучнымі словамі прыхавана самаіронія, праз якія аўтар імкнецца да праўдзівай інтанацыі на складаную тэму. Але як і належыць умоўнаму «сказу» ці таму ж жанру падарожжа, просты сюжэт перададзены манерай, якая ўвесь час выкрывае сама сябе. Рэмаркі падкрэсліваюць пафаснасць філасофскіх пасажаў у тэксце, але і нібыта нівеліруюць іх, героі гавораць то рускай, то беларускай мовай (здаецца, найбольш шчырыя і пранікнёныя кавалкі). І простая байка пра смерць, вядома, становіцца байкай пра тое, як мы зараз да смерці ставімся, якая спецыфіка яе адлюстравання ў медыя.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Спектакль, як і п'еса, не імкнецца да арыгінальнасці формы. Прытым што, здаецца, прамых цытат у ім няма, але пазнаць можна самыя розныя беларускія спектаклі і не толькі. Калі накідаць спасылак, то ўспомніцца і «Піць, пець, плакаць» Агароднікавай, і спектаклі Юркі Дзівакова-Душэўскага, і Карняг, і спектаклі купалаўцаў. Рэжысёр Дзяніс Паршын не капіруе, але замест таго, каб вынаходзіць ровар, падбірае для спектакля тую мастацкую мову, якая гучыць, якая актуальна. І ў нечым працягвае постмастацкую гульню, якую распачала п'еса: а на што здольны сучасны спектакль. І таксама пазнаецца памкненне рэжысёра стварыць для акцёраў гульнявое асяроддзе, каб яны разняволіліся і перасталі проста прамаўляць радкі тэксту, а пачалі сапраўды граць, гуляцца з матэрыялам.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com
Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Акцёрскі складнік у гэтым спектаклі самы цікавы. Па-першае, сам жанр падарожнай п'есы дае магчымасць, што называецца, «паказаць акцёраў». За выняткам Аляксандра Шарова, Любові Пукіты і Валерыі Мельнік (Нічыпар, Серафіма і Вайфая адпаведна) усе ролі маленькія, і амаль кожны выканаўца мае свае пяць хвілін славы. І нават абмеркаванне спектакля «ў кулуарах» пераходзіць да абмеркавання таго ці іншага эпізоду: «А як табе воўк? А як табе «потеряшка»? А як табе памежнікі?» Падобны спектакль не выцягне адзін бліскучы эпізод (а яны ёсць!), патрэбны нейкі моцны стрыжань, які б трымаў усю канструкцыю. І трэба прызнацца, што трыа Шароў-Пукіта-Мельнік досыць нечаканае, разнастайнае, але ў нечым сапраўды ўяўляе сабой такога трохгаловага цмока, нейкую еднасць. Агульнае адчуванне такой казкі для дарослых ці нават дарослага ранішніка падтрымліваюць менавіта яны (бо эпізоды ізноў жа не ўсе роўныя). Тут ёсць эфект прэм'еры, адчуваецца, што акцёрам трэба больш асвоіцца ў матэрыяле, больш паветра ў ім, і могуць з'явіцца вельмі цікавыя атмасферныя нюансы, а дзякуючы тэме спектакль цалкам можа зрабіцца пераваротным.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Акцёрства цалкам арганічна кладзецца на візуальна-музыкальнае афармленне спектакля. І мастачкі Вольга Грыцаева і Вікторыя Ця-Сэн, і кампазітар Міхаіл Обухаў, і харэограф Ірына Шырокая спрацавалі з рэжысёрам на тое, што рытм у спектакля такі імклівы, падарожны. Галоўны элемент афармлення — такая партатыўная бегавая дарожка. І вось гэты бег на месцы і задае галоўную фішку спектакля, маўляў, адносна сябе мы нікуды не рушым, як бы хутка ні беглі, і кудысьці пайсці атрымаецца толькі ўглыб.

Фота Яўгена Лукачука, facebook.com

Я хацеў напісаць, што спектакль будзе нязвыклы для тыповай публікі Маладзёжнага тэатра, але ў мяне ўзнікла пытанне: а ці засталася гэтая публіка? Пасля эксперыментаў Сакаева, спектакляў Дзмітрыя Багаслаўскага (у якасці рэжысёра) на малой сцэне, эксперыментальных харэаграфічных пастановак? Вядома, тым, каму падабаецца камедыйны рэпертуар Маладзёжнага тэатра, а такіх апрыёры будзе шмат, іранічны смех «Нічыпара» не будзе блізкі. Але дзіўным чынам рэжысёр Багаслаўскі нібыта рыхтаваў публіку для Багаслаўскага-драматурга. І камічны анекдот пра тое, што адзін з самых запатрабаваных беларускіх драматургаў не мае спектакля па сваім тэксце ў тэатры, у якім працуе, нарэшце вычарпаны. І што яшчэ нечакана для мяне асабіста: Маладзёжны тэатр у гэтым годзе актыўна канкурыруе з Тэатрам беларускай драматургіі за званне самай эксперыментальнай дзяржаўнай тэатральнай пляцоўкі.

Комментарии1

Сейчас читают

Тихановский объяснил, почему он так вел себя в Нью-Йорке47

Тихановский объяснил, почему он так вел себя в Нью-Йорке

Все новости →
Все новости

В тиктоке показали, как производят бобруйский зефир ручной работы. Люди удивились7

Для белорусского рубля придумают новый графический знак25

В БРСМ поставили нового лидера7

Умер бывший политзаключенный Валерий Тимошенко. Ему было 42 года3

Чемпионка по тайскому боксу переделала тату с лицом Лукашенко у себя на ноге7

ООН оправдывается — Белый дом заподозрил организацию в саботаже из-за проблем во время выступления Трампа2

Лукашенко снова летит к Путину8

Российские дроны перестали залетать в Беларусь, хотя Украину по-прежнему атакуют4

Автобусы уже занимают очередь перед польской границей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тихановский объяснил, почему он так вел себя в Нью-Йорке47

Тихановский объяснил, почему он так вел себя в Нью-Йорке

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць