Театр

«Дети из радости — на сцену!» Репортаж о том, как инклюзив-театр «і» готовится к премьере

2 апреля на сцене Дворца профсоюзов состоится премьера семейного инклюзив-театра «і» «Восемь чувств, или Рождение человека». Этот необычный театр существует при поддержке компании velcom уже несколько лет, создано три спектакля, идет подготовка к четвертому. Предлагаем репортаж с репетиции-показа.

— Ідзі сюды, — дзяўчынка пазвала хлопчыка, яны абдымаюцца. Відаць, яны знаёмыя і даўно не бачыліся. На сцэне ў гэты час працягваецца рэпетыцыя. Рэжысёрка Ірына Пушкарова тлумачыць харэографу, як менавіта павінна рухацца аса. Дзеці слухаюць, але тым часам яны нібыта проста рады бачыць адзін аднаго і бавіць час разам. На сцэне стаіць атмасфера дзіцячага летніка. Да прэмʼеры засталося зусім нядоўга, але нервознасці не адчуваецца. Яна, вядома, ёсць, але спраўляцца з ёй лягчэй, калі навокал шмат сяброў.

Студыя Ірыны Пушкаровай існуе ўжо даўно. З 2016 года ў ёй усё больш актыўна ўдзельнічаюць дзеткі з аўтызмам, і так утварыўся сямейны інклюзіў-тэатр «і». Пад гэтай шыльдай зʼявілася ўжо некалькі спектакляў («Флейта-чарадзейка», «Чыгунка», «Аднойчы ў вялізным горадзе»). Для дзяцей гэта больш чым проста актыўнасць, актыўнасць дапамагла ім зрабіцца сябрамі. Тая самая інклюзіўная атмасфера, якую так цяжка адмыслова стварыць, утварылася самастойна і добраахвотна. І галоўны крытэр поспеху, вядома, тое, як сабе адчуваюць уласна дзеці з аўтызмам.

Спачатку меркавалася, што дзеці з аўтызмам проста пабудуць на сцэне са сваімі сябрамі, але цягам творчага працэсу многія з іх зрабілі настолькі вялікі прагрэс, што займелі ўласныя сольныя партыі. Цяжка зразумець, у чым тут сакрэт. Мабыць, вялікая сцэна, на якой ад пачатку імкнуцца выступаць студыйцы, мае нейкае магічнае ўздзеянне. Што важна, творчая група абапіраецца ў сваёй дзейнасці на працу псіхолагаў і замежных калег. Цэнтр даследавання аўтызму імя Леа Канэра з Нідэрландаў дапамагае са стварэннем новага спектакля, а там гэтыя праблемы даследуюцца ўжо не адзін дзясятак гадоў. Цікава і важна, што за досыць кароткі тэрмін тэатру «і» ўдалося дасягнуць заўважных поспехаў.

Для такога тэатра так проста не падбярэш матэрыял, але тут дзеткі пішуць тэксты для сябе самі. Кастусь Жыбуль, адзін са студыйцаў, склаў у рамках карэкцыйнай тэрапіі казку пра восем пачуццяў, яна і стала ідэйнай асновай для спектакля «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека». Цікава, што гэта зусім не дзіцячая ідэя таго, што з пачуццямі трэба знаёміцца, умець іх называць, ведаць, як на іх рэагаваць. Такое карысна і дарослым. Прынамсі, ці не гэтым займаюцца на шматлікіх псіхалагічных трэнінгах па разуменні сябе?

Адсылкі да эмоцый падчас рэпетыцый гучаць смешна. «На сцэну дзеці з радасці!» — камандуе Ірына. Зразумела, што маюцца на ўвазе выканаўцы, што былі занятыя ў эпізодзе пра радасць, але дзецям, здаецца, нават падабаюцца такія азначэнні. Гэтым днём рэпетуюць злосць. Злосць — гэта аса. Яна ў прыгожым танцы кружыцца па сцэне, ад яе разбягаюцца дзеці. «Але ты мая злосць! Я твой гаспадар!» — паўтарае галоўны выканаўца.

Тэатральныя сродкі тут наўпрост служаць высакароднай мэце. Касцюмы, музыка, танец і нават віджэінг складуцца ў прыгожае аздабленне цікавага зместу, аўтарамі якога зʼяўляюцца самі дзеці. Творчая супраца прафесіяналаў з дзецьмі так лёгка далася камандзе тэатра, бо ў яе аснове традыцыі і методыкі беларускага тэатра. Славуты рэжысёр і кіраўнік ТЮГа Андрэй Андросік меў ідэю сямейнага дзіцячага тэатра, і рэалізаваў яе творчую частку. Артысты-дзеці творча раслі поруч з прафесіяналамі ў спектаклях «Маленькі лорд Фаўнтлерой» і «Паліяна» (спектакль дагэтуль можна паглядзець на сцэне ТЮГа). У праектах тэатра «і» канцэпцыя пашырылася: разам з дзецьмі выступаюць іх бацькі.

Але самі арганізатары ставяць перад тэатрам яшчэ больш амбітныя задачы. Прадзюсар Леанід Дырэнштэйн, які некалі ствараў з паплечнікамі мінскі Альтэрнатыўны тэатр, марыць пра тое, каб на спектаклі тэатра «і» прыходзілі менавіта семʼямі. Гэта, між іншым, цяжкая маркетынгавая задача, але пераацэніць сацыяльную важнасць такога праекту вельмі складана. Я ізноў паўтаруся: а ці часта мы гаворым пра свае пачуцці? Ці даўно абмяркоўвалі з роднымі і блізкімі, як мы і яны перажываем, што адбываецца ў нашым жыцці? Ці ўмеем мы пра тое размаўляць? Гэтыя пытанні могуць аказацца не такімі цяжкімі, калі паглядзець на сцэне «дзяцей радасці»…

Комментарии

Сейчас читают

Как сложилась в эмиграции жизнь 22‑летней «террористки» Данути Передни, которую освободили по помилованию2

Как сложилась в эмиграции жизнь 22‑летней «террористки» Данути Передни, которую освободили по помилованию

Все новости →
Все новости

В Минске обеспокоились оттоком врачей из поликлиник и больниц7

Коровы как зебры и ящерицы, которые любят пиццу — в Гарварде вручили Шнобелевскую премию3

Менеджера банка из Новополоцка осудили — вероятно, за «Гаюн»

Лукашенко усмотрел недостатки в благоустройстве Жировичей3

Чешский дипломат объявлен персоной нон грата и должен покинуть Беларусь

«Жду товар уже 13 дней». Что пишут клиенты о проблемах Wildberries7

«Деньги зачислены другому клиенту: у него такой же идентификатор» — редкий случай с банковской картой2

Метро, новые дороги и жилье: утвержден новый план развития минских Шабанов3

Что рассказывал Статкевич соседям в ночь перед выездом на границу48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Как сложилась в эмиграции жизнь 22‑летней «террористки» Данути Передни, которую освободили по помилованию2

Как сложилась в эмиграции жизнь 22‑летней «террористки» Данути Передни, которую освободили по помилованию

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць