Культура55

«Колькі б нас ні знішчалі, нашы карані ўсё роўна прарастуць». Чаму «Купалу» наўрад ці пакажуць у кіно

Закрыты перадпаказ «Купалы» мусіў адбыцца яшчэ ў снежні мінулага года, але ў апошні момант яго адмянілі. У лістападзе 2020-га фільм збіраліся запусціць у кінапракат. Але, пэўна, і гэтага не здарыцца. І зусім не таму, што карціна ўцякла ў сеціва.

Кадр з трэйлера

Пра тое, што гэта чарнавы варыянт, кажуць і тыя, хто бачыў «Купалу» раней, і пазнакі, які засталіся ў кадры. «Удалечыні дохлая рыба рухаецца на камеру», — падказвае допіс далейшае развіццё падзей у сцэне, дзе пясняр нырае ў возера. Відаць, тут — і ў іншых падобных месцах — мусіла быць камп’ютарная графіка. Але гэта не замінае прагляду.

Па сюжэце Янка Купала (яго іграе Мікалай Шэстак) на схіле гадоў спавядаецца сваёй маці. Яму здаецца, што яна сядзіць у суседнім пакоі, хоць насамрэч яны даўно не бачыліся. Паэт — наіўны, рамантычны, ранімы, палымяны — успамінае сваё дзяцінства сярод каласістых палёў, галечу, першыя літаратурныя спробы, таварышаў па барацьбе за нацыянальнае адраджэнне, рэпрэсіі савецкай партыйнай машыны. Гэта эстэтычна прыгожы, хоць і крыху тэатральны фільм.

Выйдзі ён у пракат паўгода таму, ён успрымаўся б як біяграфія Купалы, партрэт таго часу. Абмяркоўвалі б ступень гістарычнай дакладнасці. Але не сёння. Занадта шмат напрошваецца паралеляў.

Вось людзі выйшлі на гарадскую вуліцу патрабаваць свабоду слова. А іх разагналі жандармы на конях — у чорным і з плёткамі ў руках.

Ці калі Купала пранікнёна зачытвае верш перад студэнтамі БДУ, а спецслужбіст, дэманстратыўна пакідаючы залу, адчытвае кіраўніка камісіі Галоўліта, што той дапусціў контррэвалюцыйны напад.

«Раней вы пісалі слабыя вадэвілі, а зараз вы хто?» — кпіць актрыса Паўліна Мядзёлка з Алеся Кушнера, які стаў функцыянерам.

«Я ўлада», — грозна адказвае той.

Сумна бачыць у кадры купалаўцаў, ведаючы, што тэатр знішчаны, а «Тутэйшыя» зноў адкладзены на няпэўны перыяд. 100 год таму цэнзарам не спадабаліся словы, у наш час — людзі.

«Не магу дараваць, што прымушаюць пісаць дрындушкі замест сапраўдных вершаў», — смуткуе Купала, калі савецкая ўлада закручвае гайкі. У 2020-м дзяржаўнае ТБ з энтузіязмам штампуе свае дрындушкі, не зважаючы на сумленне і здаровы сэнс.

Чаму гэта прэм’ера наўрад ці адбудзецца? Не можа сёння выйсці ў пракат фільм, дзе выхад паэтычнага зборніка вітаюць поклічам «Жыве Беларусь!», ключавым выданнем застаецца «Наша Ніва», а на кватэрах абмяркоўваць рух адраджэння.

На экране паэт Цішка Гартны з жахам глядзіць на тое, чым стала дзяржава. «Гэта памылка. Савецкая ўлада была створана дзеля народу, а не супраць яго».

У фільме ёсць месца любоўнай гісторыі, дзе Ясь разрываецца паміж прыгажуняй Паўлінай Мядзёлкай (яе выконвае Вераніка Пляшкевіч) і жонкай Уладзіславай (у ролі Алена Пабягаева). Ідылічным карцінкам беларускай вёскі (як для рэкламнага турыстычнага роліка). Містычнаму Купаллю з русалкамі. Метафарычным сцэнам вайны, калі на палях замест сейбітаў паўсталі салдаты, а пасля патанулі ў бездані.

Але запамінаеш іншае. Катаванне паэта на допытах і спіс тых яго таварышаў, каго зламілі рэпрэсіі 1930-х. Пасяджэнне ў Акадэміі навук, дзе аб’яўляюць неабходнасць чыстак сярод інтэлігенцыі. Разбіты твар Купалы за беларускамоўны верш. Паўгода таму на прэм’еры задаваліся б пытаннем: як такое было магчыма? Сёння пытанне іншае: ці гэта спыніцца?

«Колькі б нас ні знішчалі, нашы карані ўсё роўна прарастуць», — скажа Купала сваёй маці ў апошняй сцэне. Гэтым летам зерне ўзышло.

Комментарии5

Сейчас читают

У пенсионера с Полесья — 92 внука. И это рекорд7

У пенсионера с Полесья — 92 внука. И это рекорд

Все новости →
Все новости

«Даже мой друг Позняк меня уже не упрекает». Лукашенко порассуждал о белорусском национализме и хватает ли его в Беларуси96

Сегодня — Вербное воскресенье у всех христианских конфессий. В Свято-Духов собор выстроилась огромная очередь9

В тиктоке показали подарки от слуцкого мясокомбината к Пасхе5

«Идеологов много, а на хозяйство поставить некого». Лойко прокомментировала назначение Караева8

Утром Вербного воскресенья россияне ударили двумя баллистическими ракетами по центру Сум. Десятки погибших52

Военные позавчера навели понтонный мост в Бешенковичах, а вчера с него упал и утонул человек1

Какой будет погода на следующей неделе и на Пасху

После скандального ремонта священника латыгольской церкви всё же привлекли к ответственности4

Девичник в космосе. Основатель Amazon Джефф Безос отправляет невесту в космос5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пенсионера с Полесья — 92 внука. И это рекорд7

У пенсионера с Полесья — 92 внука. И это рекорд

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць