В Минске прошел стотысячный Марш. Демонстранты подошли к Окрестина и оставили послания
Сёння ў Мінску і гарадах Беларусі прайшоў Марш у падтрымку палітвязняў. Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо амаль два месяцы. На Маршы ў Мінску налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў. Дэманстранты падыходзілі да Акрэсціна, каб пакінуць там пасланні да ўладаў.

20:00
19:59
Пад дзвярыма кватэры мінскай фатографкі Дар'і Сапранецкай дзяжурыць АМАП.
Дар'ю сёння затрымалі, але адпусцілі пасля праверкі дакументаў. Праз нейкі час Дар’і пазванілі з Кастрычніцкага РУУСа Мінска і запатрабавалі, каб яна туды вярнулася. Журналістка адмовілася выконваць такое патрабаванне. Цяпер яна шукае адваката, каб звярнуцца да яго па дапамогу.
19:27
19:03
19:01
18:55
18:54
18:52
Мінск, праспект Дзяржынскага. Увешаны медалямі ветэран вітае антылукашэнкаўскіх дэманстрантаў. Яны скандуюць яму «Дзякуй».

18:39
18:30
18:23
18:23
Мінск. Каля «Зубра» людзі перакрылі рух па праспекце Дзяржынскага на ўезд.
18:22
«Вясне» ўжо вядомыя імёны больш за 90 затрыманых сёння ў часе пратэстаў, поўны спіс тут.
18:05
Паглядзіце, як мінчукі віталі пратэстоўцаў з балконаў. Фоты Надзеі Бужан.








18:00








17:58
Мінск. Галава асноўнай калоны ўжо дайшла да перакрыжавання з вуліцай Сямашкі. Па Сямашкі ў бок Дзяржынскага рухаецца з дзясятак бусаў сілавікоў і вадамёт.
17:55
Па праспекту Жукава да Акрэсціна ўсё яшчэ ідуць даволі вялікія групы людзей, якія раней адарваліся ад асноўнай калоны.
У той жа час частка людзей ад вялікай калоны адшчэпліваецца, ужо разыходзячыся па дамах. Таму па Жукава інтэнсіўны рух у абодва бакі.
17:53
Вольгу Шпарага, члена Асноўнага складу Каардынацыйнай рады, затрымалі ў Мінску на Кальварыйскай.
17:44
Ля Кальварыйскіх могілак зноў выкарысталі вадамёт.
17:26
Калона, якая падышла да Акрэсціна, рушыць далей. Пратэстоўцы крычаць: «На праспект».


17:21
Мінск. Галава асноўнай калоны ўжо ля Акрэсціна. Людзі скандуюць «свабоду» і «выпускай».
Здымачную групу БТ, якая прыехала сюды рабіць рэпартаж, дэманстранты сустрэлі воклічам: «Ганьба!»
На даху ізалятара стаіць супрацоўнік, які спрабуе здымаць пратэстоўцаў на камеру. У моманты, калі яго бачна, адзін з дэманстрантаў свеціць яму ў твар лазернай указкай, замінаючы весці здымку. Людзі скандуюць: «Прыгай!»



17:14
У Бабруйску затрымалі журналістаў Марыну Маўчанаву, Алесю Лацінскую, Дзяніса Носава і Юрыя Камісарава.
Яны асвятлялі акцыю ў Бабруйску. Цяпер яны ў міліцыі, паведамляе БАЖ.
Таксама ў часе акцыі ў Мінску затрымалі карэспандэнта Onliner Аляксандра Уладыку.
17:11
17:01
Мінск. Уперадзе асноўнай калоны едуць каля 20 раварыстаў. Яны ад’язджаюць уперад і падказваюць кіроўцам, куды звярнуць, каб не ўехаць у калону. Рэгулююць рух.
17:00
На Савецкай плошчы ў Гродне затрымалі 13-гадовую дзяўчыну. За ёй у пастарунак прыехала маці
16:59
У 16.50 адкрыты станцыі Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа. На станцыі Плошча Леніна адкрыты вестыбюль 1 (Уваход з боку вакзала). Закрытыя станцыі Грушаўка і Міхалова.
16:57
Асноўная калона выходзіць на праспект Дзяржынскага. Да Акрэсціна — літаральна з метраў 500
16:50
«Маму выпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі, якую мамусік правёў з начальнікам РУУС», — напісала ў фэйсбуку Ганна Севярынец пра сваю маму Таццяну Севярынец, якую сёння затрымлівалі ў Віцебску

Фото Дарьи Бурякиной

Фото Дарьи Бурякиной
16:25
Калона пайшла па Пушкіна ў кірунку праспекта Жукава
16:20
Праходзяць ля месца забойства Тарайкоўскага. Скандуюць: «Не забудзем, не даруем»
16:17
Колькасць удзельнікаў дэманстрацыі, што рухаецца да прапекта Пушкіна дасягае 100 тыцсяч чалавек, перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы»
16:15
Затрыманы журналіст «Анлайнера» Аляксандр Уладыка
16:13
На Нямізе зноў пачаліся затрыманні. Людзі сталі ў счэпку, пры затрыманні аднаго з іх стала дрэнна.
16:10
Галава калоны дайшла да метро Пушкінская. З сярэдзіны ў канец калоны даносіцца «Пачакаем!». Падлічыць дакладную колькасць пратэстоўцаў немагчыма — яно перавышае некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
Людзі перыядычна спыняюцца, каб калона не расцягвалася, і скандуюць «Гэта наш горад!», піша Tut.by
16:05
Людзі ідуць у бок Кальварыйскіх могілак і Пушкінскай.

Тым часам у Віцебску супраць пратэстоўцаў прымянілі газ. У Бабруйску затрыманыя 25 чалавек і 4 журналісты
15:55
Некалькі тысяч чалавек рушаць ад Гарадскога Вала па Кальварыйскай у бок «Кароны». Яны занялі праезную частку, не даўшы праехаць калоне вайсковай тэхнікі, якая вымушана павольна ехаць за імі, бо аб’ехаць няма як — насустрач рухаюцца звычайныя аўтамабілі, яны зацята сігналяць, падтрымліваючы дэманстрантаў



15:46
На праспекце Машэрава сілавікі зноў ужылі вадамёт супраць дэманстрантаў. Вада мае спецыфічны пах і чырвонае адценне, перадае карэспандэнт @nashaniva. Людзі ўпарта не разыходзяцца.
15:44
Ад праспекта Пераможцаў некалькі тысяч рушылі ў бок Кальварыйскай. Ад Ціміразева ў адваротны бок ідзе тысяч сем
15:42
На праспекце Машэрава сілавікі падышлі да кіроўцы «Фальксвагена-Пасат», які прыпыніўся, прапускаючы дэманстрантаў, і адабралі ключы ад аўто. Адышоўшы метраў на 20, сілавікі шпурнулі ключы кіроўцу пад машыну,
15:38
На вуліцы Заслаўскай дэманстранты закідалі вадамёт камянямі
15:35
15:30
На Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі з яго кантэйнеры з каляровай вадкасцю і вылілі іх на дарогу. Вадамёт з’ехаў, прыехалі сілавікі





15:27
Каля KFC на Нямізе затрыманні
15:25
Вадамёт ужылі на праспекце Машэрава. Ідзе разгон дэманстрантаў.
15:21
Тысяч чалавек занялі праезную частку праспекта Машэрава.
15:20
Людзі выйшлі на Машэрава і рушылі ў бок скрыжавання з Ціміразева. Ідуць па праезнай частцы. Рухаецца калона і па Кальварыйскай у бок Стэлы
15:20
Людзі выйшлі на Машэрава і рушылі ў бок скрыжавання з Ціміразева. Ідуць па праезнай частцы.
15:16
На Нямізе каля Палаца спорту супраць дэманстрантаў сілавікі ўжылі ввадамёт.
15:00
Каля Стэлы гучаць папярэджанні ад сілавікоў пра «несанкцыянаваную акцыю». Прысутныя зьвяртаюць увагу на новую дэталь: цяпер кажуць пра забарону хавáць твары за маскамі
14:51
Пешаходны мосцік, як ісці ад гасцініцы «Беларусь» у бок стэлы, перакрыты сілавікамі



14:44
Ад Нямігі да Стэлы патокам ідуць тысячы і тысячы чалавек, перадае карэспандэнт «Наша Ніва». Затрыманні кропкавыя.
14:36
Каля гасцініцы «Юбілейная» — затрыманні, піша Еўрарадыё: сілавікі затрымліваюць тых, хто проста сядзіць там
14:30
У Віцебску затрымалі «для ўдакладнення асобы» журналістку Tut.by Таццяну Мацвееву і фатографа Алеся Пілецкага
14:15
У Мінску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнетам



14:05
На Стэле сёння — вялікая колькасць сілавікоў і тэхнікі

13:47
На праспекце Машэрава ў Мінску ціхары спыняюць людзей для праверкі дакументаў. Фіксуюць усё на камеру, праводзяць тлумачальныя гутаркі,
13:40
Закрытыя для пасадкі і высадкі ст. м. Купалаўская/Кастрычніцкая, Пл. Перамогі, плошча Якуба Коласа, пл. Леніна, Няміга, Фрунзенская, Маладзёжная.
13:03
Вялікая колькасць бусаў без нумароў з сілавікамі запаркавана на праспекце Машэрава на паркоўцы недалёка ад Стэлы з боку парку Перамогі, а таксама каля скрыжавання Машэрава - Старажоўская - Старавіленскі тракт, паведамляе чытачка @nashaniva.
Акрамя таго, чытачы пішуць, што па ўсім праспекце Незалежнасці ў цэнтры ад плошчы Незалежнасці да ГУМа стаяць асобы ў аліўкавым і балаклавах або міліцыянты ў масках.

11:35
У раёне станцыі метро «Пушкінская», «Маскоўская», побач з плошчай Незалежнасці і ў іншых месцах былі заўважаныя аўтазакі і мікрааўтобусы без нумароў. Каля Палаца Рэспублікі таксама сілавікі.
11:35
У раёне станцыі метро «Пушкінская», «Маскоўская», побач з плошчай Незалежнасці і ў іншых месцах былі заўважаныя аўтазакі і мікрааўтобусы без нумароў. Каля Палаца Рэспублікі таксама сілавікі.
11:15
Традыцыйна ў горад падцячваецца спецтэхніка. Так, з боку Уручча ў напрамку Лебядзінага рухаюцца дзве калоны тэхнікі, у першай — аўтазакі, пяць вадамётаў, 5—7 БТРаў і бусы зь сілавікамі, у другой — каля 8 БТРаў». Сілавікі ачапілі Стэлу, шмат вайсковай тэхнікі бачылі на праспэкце Пераможцаў.

11:10
Зноў у нядзелю закрываюць буйныя гандлёвыя цэнтры. Не працуюць ГЦ «На Нямізе» і «Сталіца». «Галерэя» адчыніцца толькі а 16-й
11:05
Нагадаем, што ў пятніцу журналістаў замежных СМІ пазбавілі акрэдытацыі, а з 1 кастрычніка Tut.by страціў статус СМІ.
Комментарии